Людміла Грамыка
Ідэя ўзнавіць гісторыю РТБД праз расповед мастацкіх кіраўнікоў належала тэатру і неўзабаве была ўвасоблена на старонках выдання, прысвечанага 25-годдзю сцэнічнага калектыву. Героямі публікацыі сталі Валерый Мазынскі, Валерый Анісенка, Аляксандр Гарцуеў і Аляксандр Марчанка. Гэта спроба прачыніць дзверы на творчую кухню, зірнуць на тэатральны працэс вачыма рэжысёра. Зразумець наколькі перапрацаваная крытыкамі тэатральная рэчаіснасць адрозніваецца ад таго, што адбываецца насамрэч.

Валерый Мазынскі. 1995