Таццяна Мархель: «Зямля і неба тут – мае»

Людміла Грамыка

Яе прыродная ўласцівасць быць не як усе і заўсёды заставацца сабой як мага лепш дастасоўваецца да акцёрскай прафесіі. Здавалася б, што тут асаблівага? Ды толькі якраз здольнасць існаваць у вобразе і заставацца сабой маркіруе нешараговых акцёраў – тых персон, якім ёсць што распавесці ад сябе і якія ніколі не здрадзяць ні аўтару, ні рэжысёру. «Будую дакладны ланцужок думкі, – тлумачыць актрыса. – Важна зразумець кожнага чалавека. Кожны характар мае права на існаванне, нечым заўсёды апраўданы».

Сама яе прысутнасць на сцэне, нават у невялікім эпізодзе, свідруе мозг і застаецца ў памяці. Вонкавы вобраз і сэнсавы мэсэдж. Хочаш не хочаш, успрымеш і засвоіш усю каштоўную інфармацыю – штораз іншую, змацаваную жыццёвай філасофіяй і асабістымі ведамі пра чалавека. І не выпадкова: магістральны змест кожнай ролі звычайна больш за лакальны, закладзены драматургам.

Гутарка з актрысай Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі народнай артысткай Беларусі Таццянай Мархель адбылася напярэдадні яе юбілею.

01

Читать далее